Амбасада Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь
Асацыяцыя маладых творцаў «Да Тэатра»
Медыя праект «pARTisan»
У межах ТЫДНЯ ПОЛЬСКАГА ТЭАТРА Ў МІНСКУ:
«Тэатр, які застаўся з гісторыяй»
250-годдзе польскага тэатру ў Беларусі
16-18 снежня (серада-пятніца), пачатак у 14-00
Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)
Асноўнай ідэяй майстар-класа з’яўляецца канцэпцыя актора як псіхасаматычнай цэласнасці, заснаваная на адначасовай дзейнасці цела і свядомасці ў момант мастацкай творчасці.
Майстар-клас падзелены на дзве часткі. Першая падкрэслівае неабходнасць выкарыстоўваць усё цела ў якасці асноўнага інструмента ў акторскай прафесіі без дапамогі тэксту. Другая частка развівае акторскае ўменне імправізаваць з тэкстам і
вакалам, а таксама скіраваная на стварэнне эцюдаў з выкарыстаннем выяваў і словаў.
Правядуць майстар-клас акторы тэатра Марта Стшалка (Marta Strzałko) і Ярэк Сяйкоўскі (Jarek Siejkowski).
Удзел у майстар-класе вольны!
Увага! Па папярэднім запісе. Заяўкі дасылайце на скрыню nikabeljakova@yandex.by
Напішыце, калі ласка, сваё імя, тэатральны/прафесійны досвед, матывацыю, а таксама чаканні ад майстар-класа. Дадатковую інфармацыю можна будзе атрымаць пазней. Звяртаем вашую ўвагу, што для ўдзела ў майстар-класе патрэбны базавы ўзровень фізычнай падрыхтоўкі.
«Бюро Падарожжаў» — шматразова ўзнагароджаная альтэрнатыўная тэатральная трупа, заснаваная ў 1988 годзе Паўлам Шкотакам (Paweł Szkotak) у Познані. Ад самага пачатку тэатр быў скіраваны на сацыяльныя і палітычныя тэмы, выкарыстоўваючы жэст, фізічнае дзеянне, візуальны перформанс, музыку і тэкст. Спектаклі паказаныя ў 50 краінах свету.
Падрабязней пра тэатр http://www.teatrbiuropodrozy.pl/home.html
Фотаздымкі: са спектаклю «Carmen Funebre» © «Бюро Падарожжаў»